Максім Берастаў
Дата нараджэння: 20 верасня 2002
Дата затрымання: 2 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя, Шавякова Аксана
Справы: Пратэсты Мінск
Берастаў Максім Аляксеевіч быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года (на момант удзелу ў акцыях быў непаўналетнім). Пасля 20 сутак на Акрэсціна быў адпушчаны пад даручальніцтва да суда.
Суд адбыўся 2 лістапада 2023 года. Справу разглядала ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска на падставе арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) суддзя Вікторыя Шабуня.
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
У судзе Чыгуначнага раёну г. Гомеля 11 снежня 2024 года суддзя Аксана Віктараўна Шавякова будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Разам з Максімам была асуджана Аляксандра Казёл, таму дакладна невядома, у дачыненні да каго з іх будзе гэты суд.