Аляксандра Казёл

Дата нараджэння: 11 снежня 2001

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя, Шавякова Аксана

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Спартсмены

Аляксандра Аляксандраўна Казёл - сябра зборнай каманды РБ па самба. Сярэбраная прызёрка Кубка Рэспублікі Беларусь па самба. Пераможца, сярэбраная і двухразовая бронзавая прызёрка першынства Рэспублікі Беларусь па самба. Удзельніца першынства Свету па самба.

2 лістапада 2023 года быў вынесены прысудна падставе арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) - 2 гады ("хатняй хіміі") абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

19 студзеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

У судзе Чыгуначнага раёну г. Гомеля 11 снежня 2024 года суддзя Аксана Віктараўна Шавякова будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Разам з Аляксандрай быў асуджаны Максім Берастаў, таму дакладна невядома, у дачыненні да каго з іх будзе гэты суд.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»