Максім Бас

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 лютага 1991

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 верасня 2024

Суддзя: Майко Ірына

Справы: Справа Зельцэра

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Матэа Мэер, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі і сустаршыня Швейцарскай сацыял-дэмакратычнай партыі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Максім Андрэевіч Бас быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Мужчыну змясцілі ў СТ № 8.

Вядома, што Максім праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

24 кастрычніка 2022 г. у Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд ягонай справы. Суддзя Ірына Майко прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе трох з паловай гадоў зняволення і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў.

2 лютага 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязень адбываў пакаранне ў ПК № 15.

Па падліках выйшаў на волю восенню 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»