Мацвей Гранкевіч

студэнт

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 кастрычніка 2000

Дата затрымання: 10 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 2 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 15 жніўня 2023

Суддзя: Бугук Наталля

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Катарына Барлі, сябра і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Мацвей Аляксеевіч Гранкевіч — студэнт 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Быў затрыманы 10 лістапада 2021 года наўпрост у дэканаце. Вядома, што яго ідэнтыфікавалі па фота з акцыі пратэсту.

У Мінскім гарадскім судзе 15 жніўня 2022 года Мацвея Гранкевіча судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Па словах сукамерніка, пераследавалі хлопца, у тым ліку за каментары ў сацсетках. Стала вядома, што суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі.  

15 верасня 2022 г. КДБ унёс яго ў "спіс, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Гэта адзін з самых маладых "тэрарыстаў" у Беларусі. 

Напрыканцы снежня стала вядома аб пераводзе Мацвея з Турмы № 4 у бабруйскую папраўчую калонію № 2.

У жніўні 2023 года Мацвей быў вызвалены.

Студэнта педагагічнага ўніверсітэта асудзілі да 2 гадоў і 2 месяцаў калоніі і ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў"

Стала вядома, што суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі.

 

 

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»