Мацвей Грынкевіч
студэнт
Дата затрымання: 10 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Мацвей Грынкевіч — студэнт 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Быў затрыманы 10 лістапада 2021 наўпрост у дэканаце. Вядома, што яго ідэнтыфікавалі па фота з акцыі пратэсту.
Яму прад'явілі абвінавачванне ў актыўных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).