Людміла Волкава

сябра Прэзідыума БСДП

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 19 траўня 1992

Дата затрымання: 19 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 2 кастрычніка 2023

Суддзя: Шут Юлія

Іншыя пазнакі: Адзінокія бацькі

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Барбара Гізі , дэпутатка Нацыянальнага савета Швейцарыі

Людміла Вітальеўна Волкава — сябра Прэзідыума БСДП. Была затрымана 19 студзеня 2022 года на працы. Затым у яе дома правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку.

Яе абвінавачваюць па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Людмілу перавялі ў СІЗА.

Дома ў жанчыны застаўся 6-гадовы сын Васіль, якога яна выхоўвае адна.

27 траўня 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы Людмілы. Пракурор запрасіў палітзняволенай 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён прасіў задаволіць пазоў "Мінсктранса" ў памеры 152 тысячы рублёў. Менавіта такое рашэнне і прыняла 31 траўня 2022 г. суддзя Юлія Шут.

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Людмілы з СІЗА-1 у гомельскую калонію № 4.

У пачатку кастрычніка 2023 г. стала вядома, што Людміла выйшла на волю. 

Сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай прызначылі два гады калоніі

Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі. У БСДП мяркуюць, што трыгерам для яе затрымання стала яе скарга ў пракуратуру з просьбай вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу тэхніку.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»