Людміла Рамановіч
Дата нараджэння: 22 сакавіка 1965
Дата затрымання: 4 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-7

Людміла Сяргееўна Рамановіч была затрымана 4 красавіка, затым яе змясцілі ў СІЗА. Падставай для гэтага стаўся ліст Людмілы, накіраваны ёю ў Следчы камітэт.
На яе завялі крымінальную справу нібы за «абразу Прэзідэнта» (арт. 368 крымінальнага кодэксу).