Людміла Кузняцова

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 верасня 1967

Дата затрымання: 21 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 9 сакавіка 2022

Суддзя: Мазоль Вадзім

Пракурор: Манец Вераніка

Людміла Мікалаеўна Кузняцова — 53-гадовая жыхарка Пружанаў, 21 мая 2021 года асуджаная на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Жанчына была арыштаваная ў зале суда, а ў яе дома засталося каля 80 жывёлаў.

Паводле абвінавачання, жанчына 12 жніўня 2020 размясціла з акаўнта мужа ў сацсетцы "Вконтакте" доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе Людміла паўтарала, што "размяшчала інфармацыю для сябе". І што не ўсведамляла, што яе паведамленне было відаць усім, хто заходзіў на старонку яе мужа. Адзначала, што на старонцы публікавала фатаграфіі жывёл, якіх ратуе, — а то паведамленне размясціла публічна "памылкова".

Пакаранне яна адбывала ў ПК № 4.

9 сакавіка 2022 праваабаронцам стала вядома аб памілаванні Людмілы і яшчэ некалькіх жанчын.

Пружаны: жанчыну асудзілі да года калоніі за "абразу Лукашэнкі". Дома ў яе засталося каля 80 жывёлаў

У Пружанах 53-гадовую Людмілу Кузняцову асудзілі да года пазбаўлення волі за "абразу Лукашэнкі" па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу РБ. Жанчына была арыштаваная ў залі суда, а ў яе дома засталося каля 80 жывёлаў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»