Леў Цяліпка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 чэрвеня 2002
Дата затрымання: 22 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 29 красавіка 2024
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Дэйдрэ Клуні, дэпутатка Еўрапейскага парламента
Леў Сяргеевіч Цяліпка — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе 10 жніўня.
Леў знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка яго затрымалі, калі ён пайшоў у Следчы камітэт. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай. Ён знаходзіцца ў СІЗА-7. У лістападзе ў яго дома праводзіўся вобшук.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Леў Цяліпка быў пакараны 3 гадамі і 6 месяцамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Леў знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК №15.
Мусіў выйсці на волю напрыканцы красавіка 2024 г.
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”