Леанід Шамаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 2001
Дата затрымання: 12 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Лапко Віталь
Справы: Пратэсты Віцебск
Групы: Студэнты
Леанід Аляксеевіч Шамаў — студэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў 2019 годзе заняў першае месца па-за конкурсам на турніры па робататэхніцы "У будучыню праз веды: v5.0", што праходзіў у гэтай ВНУ.
Ён быў асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за "навучанне масавым беспарадкам" паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.
Згодна з матэрыяламі справы, 10 і 11 жніўня 2020 года Леанід "наўмысна і супрацьпраўна" сабраў і распаўсюдзіў інфармацыю, прызначаную для гэтых мэтаў. Абвінавачванне было ўпэўненае, што ён распаўсюджваў яе праз тэлеграм-чаты, каб з імі маглі азнаёміцца жыхары Наваполацка і бліжэйшых населеных пунктаў. Да прысуду Шамаў знаходзіўся пад вартай.
У сярэдзіне траўня 2022 г. Леанід быў этапаваны з СІЗА-2 у бабруйскую ПК № 2.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.
У Наваполацку студэнта асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за "навучанне беспарадкам"