Ларыса Крупа
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 406 Крымінальнага кодэкса — Неданясенне пра злачынства
Вынік суда: 100 базавых велічынь
Від пакарання: штраф
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Ларыса Міхайлаўна Крупа праходзіць па справе разам з Захаранкай Наталляй. Жанчын абвінавачваюць па артыкулах аб неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. арт. 406 КК) і аб шпіянажы (арт. 358 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Наталля Захаранка ездзіла ў Беларусь з другой паловы 2022 года. Яна дапамагала ўкраінцам, якія затрымаліся ў Беларусі і не маглі самастойна выбрацца, выехаць з краіны. У Беларусь яна ездзіла на сваім аўтамабілі. Захаранка дапамагла вывезці з Беларусі каля 30 чалавек. Падчас чарговай паездкі ў Беларусь жанчына знікла.
6 сакавіка 2024 года Ларысу асудзілі да штрафу ў 100 базавых велічыняў.
24 траўня 2024 года у Ларысы адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.
31 траўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
У Гомелі пачынаецца суд над грамадзянкай Украіны, якую абвінавачваюць у шпіянажы