Ларыса Кузьменка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 траўня 1972
Дата затрымання: 8 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 лютага 2022
Дата вызвалення: 8 траўня 2023
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Пракурор: Сідарэнка Андрэй
Справы: Пратэсты Гомель
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Яніна Ахойска, незалежная дэпутатка Еўрапарламента
Ларыса Міхайлаўна Кузьменка - жыхарка Гомеля, былая супрацоўніца прадпрыемства "Гомельшпалеры". Яна была затрыманая ў жніўні 2021 года.
Ёй прад'явілі абвінавачванне за гвалт ці пагрозу гвалту супрацоўнікам АУС за нядзельны Марш 27 верасня мінулага года ў Гомелі, калі супраць пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. Жанчыне выставілі абвінавачванні ў тым, што яна "грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, тым самым зрушыла яго з месца і не дазволіла яму працаваць".
Жанчыну па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У Ларысы дыягнаставанае дэпрэсіўнае расстройства з сіндромам клаўстрафобіі.
У сярэдзіне лютага 2022 стала вядома, што Ларысу перавялі з СІЗА-3 у ПК № 4.
У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што Ларыса цалкам адбыла пакаранне і выйшла на волю з ПК № 4.
У СІЗА з сіндромам клаўстрафобіі: дачка гамяльчанкі распавяла гісторыю затрыманай за нядзельны Марш
Гамельчанку з сіндромам клаўстрафобіі суд адправіў у калонію на 2 гады