Ксенія Котава

Былая палітзняволеная

Дата затрымання: 5 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Клімчук Марына

Справы: Пратэсты Мінск

Ксенія Дзмітрыеўна Котава была затрымана на пачатку кастрычніка 2022 года. На "пакаяльным відэа" дзяўчына кажа, што мела татуіроўку "АСАВ2, была на Пушкінскай 9-10 жніўня 2020 года, а таксама нібыта далучылася да плану "Перамога".

Вядома, што дзяўчыну пасля адміністрацыйнага арышту перавялі ў СІЗА-1. 

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня 2022 г. быў вынесены прысуд палітзняволенай. Ксенію прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Марына Клімчук прызначыла дзяўчыне два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Палітзняволеную асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня 2020 года

Дзяўчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»