Ксенія Сырамалот
Студэнтка, прэс-сакратарка "Задзіночання беларускіх студэнтаў", валанцёрка ПЦ "Вясна"
Дата нараджэння: 19 снежня 1999
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Ксенія Аляксандраўна Сырамалот – студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка "Задзіночання беларускіх студэнтаў", валанцёрка Праваабарончага цэнтру "Вясна".
Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук. 20 лістапада ёй было прад'яўлена абвінавачванне. Ёй абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на два месяцы.
Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
12 студзеня меру стрымання пад вартай працягнулі яшчэ на два месяцы.
![]()
Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка першая
![]()
"Ксюша марыла выступіць у ААН"