Крысціна Салаўёва

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай

Суддзя: Прыхожка Галіна

Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў

Крысціна Сяргееўна Салаўёва была асуджаная за «карагодную» акцыю пратэсту (акцыя пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце).Разам з ёю ў гэты дзень асудзілі Генадзя Клімашэвіча.

У судзе Камянецкага раёна 24 ліпеня 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі адзін год калоніі агульнага рэжыму і паўтара года калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання праз тое, што на ўтрыманні ёсць дзіця, якому менш за тры гады, адпаведна. Прысуд вынесла Галіна Прыхожка. Менавіта такое пакаранне і прасіў прызначыць пракурор.

27 верасня 2024 года ў Брэсцкім абласным судзе разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Крамянеўская Святлана Барысаўна.

У Камянцы па "справе карагодаў" двух чалавек асудзілі да калоніі

У судзе Камянецкага раёна па "справе карагодаў" 24 ліпеня асудзілі яшчэ двух чалавек: Крысціну Салаўёву і Геннадзя Клімашэвіча.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»