Крысціна Чаранкова

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 23 красавіка 1990

Дата затрымання: 22 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 лютага 2023

Дата вызвалення: 11 красавіка 2024

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Групы: Бізнесмены, Выкладчыкі, Дзеячы культуры

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Эрык Маркуардт, дэпутат Еўрапарламента

Крысціна Аляксандраўна Чаранкова была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Instagram паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). 

Крысціна скончыла ўніверсітэт імя Ф. Скарыны ў Гомелі, выкладала ў школе ангельскую мову. Пасля вяселля пераехала з Рэчыцы ў Мазыр, дзе зрабілася індывідуальнай прадпрымальніцай і пачала займацца дэкарацыяй вяселляў. Разам з мужам любіла падарожнічаць па Беларусі і Украіне. Захапляецца панк-рокам і з'яўляецца вакалісткай постпанк-гурта VIKT(A)R xOI.

У гомельскім СІЗА-3 дзяўчыну паставілі на ўлік як "схільную да экстрэмізму".

10 лістапада ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Крысціны. Паводле агучаных у судзе вынікаў экспертызы, заклікаў да гвалтоўных дзеянняў ейныя допісы не змяшчаюць, але ў іх ёсць негатыўная ацэнка супрацоўнікаў міліцыі. 16 лістапада 2022 г. суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызнаў дзяўчыну вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе зняволення на тэрмін два з паловай гады.

7 лютага 2023 г. у Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай. У выніку прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Неўзабаве Крысціну этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

МУС дадала палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў" 17 лютага 2023 г.

Мужа Крысціны 22 сакавіка 2023 г. арыштавалі на 15 сутак пасля ператрусу.

11 красавіка 2024 г. выйшла на волю. 

Вынесены прысуд мазыранцы Крысціне Чаранковай

Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Прадстаўнік абвінавачання на папярэднім судовым пасяджэнні запатрабаваў болей — тры гады пазбаўлення волі.

У Гомелі пачынаецца суд над мазыранкай Крысцінай Чаранковай за антываенныя пасты ў Instagram

На суд выклікалі экспертку, якая мусіла патлумачыць, што азначаюць некаторыя выразы. Яна зазначыла, што пад словам "мусора" маюцца на ўвазе супрацоўнікі міліцыі, яно мае негатыўную афарбоўку, з'яўляецца пагардлівым, слова ёсць у слоўніку рускай мовы Ожагава. Пра лічбы "1312" экспертка нічога не магла патлумачыць, бо не ведае сэнсу гэтых лічбаў.

"Крысціну білі, калі яна яшчэ ляжала ў ложку". Гісторыя палітзняволенай Крысціны Чаранковай

Нягледзячы на цікаўнасць з боку дзяржавы, Фёдар і Крысціна адмаўляліся з’язджаць з краіны, бо лічылі, калі з’едуць — значыць, яны здаліся.

"Дарыла людзям радасць і добры настрой": палітзняволеная Крысціна Чаранкова за кратамі 70 дзён

У Instagram, які меў амаль 15 тысяч падпісчыкаў, Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для абвяшчэння антываенных лозунгаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»