Кірыл Жогалеў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 снежня 1993

Дата затрымання: 21 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 снежня 2021

Дата вызвалення: 13 лютага 2024

Суддзя: Каляда Алег

Пракурор: Савіцкі Мікіта

Справы: Пратэсты Мінск

Кірыл Андрэевіч Жогалеў быў затрыманы 21 верасня 2021 года.

Кірылу прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА.

26 лістапада 2021 Кірылу Жогалеву вынеслі прысуд: 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Кірыла вызвалілі з-пад варты ў зале суда да ўступлення прысуду ў сілу.

27 снежня 2021 Кірыл пачаў адбываць пакаранне ў віцебскай ПУАТ-9.

Вызваліўся 13 лютага 2024 г. Вядома, што Кірылу на 2 гады забаронена выязджаць з Беларусі. 

За ўдзел у "Маршы адзінства" мінчукам прысудузілі па два з паловай гады “хіміі”

Суд Заводскага раёна Мінска 26 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітвязня Кірылы Жогалева і Руслана Цюрліка. Абодвух абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»