Кірыл Волах
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 лютага 1997
Дата затрымання: 22 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 12 лістапада 2021
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Справы: Пратэсты Мінск
Кірыл Аляксандравіч Волах — жыхар Мінска, затрыманы 22 жніўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
12 лістапада 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор. Палітвязня вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Палітвязня асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле падзей у жніўні 2020 года