Кірыл Салееў
гукарэжысёр
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 траўня 1998
Дата затрымання: 14 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Бугук Наталля
Пракурор: Хаваўка Дзмітрый
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Кірыл Вадзімавіч Салееў — гукарэжысёр з Тэатру юнага гледача. Сын вядомага культуролага, выкладчыка Акадэміі мастацтваў Вадзіма Аляксеевіча Салеева. Ён быў затрыманы 14 верасня 2021 года.
Кірылу прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА.
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 6 студзеня 2022 пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Кірыла. Справу разглядае суддзя Наталля Бугук, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае Дзмітрый Хаваўка. 11 студзеня быў вынесены прысуд: абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Кірыл Салееў вызвалены з-пад варты ў зале суда да вызначэння парадку адбывання пакарання.
21 лютага 2022 стала вядома, што Кірыл пакінуў тэрыторыю Беларусі.
Экс-палітвязень Кірыл Салееў: "Уцякаць — адзіны спосаб дамагчыся нейкай справядлівасці"
Прысуд палітвязню Кірылу Салееву — тры гады "хіміі" за ўдзел у нядзельных маршах
У Мінску палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года