Кірыл Пальчэўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 сакавіка 1999
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Мотыль Таццяна
Пракурор: Серакоў Яўген
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Марцэліна Завіша, дэпутатка польскага Сейму
Кірыл Юр'евіч Пальчэўскі — жыхар Мінска, асуджаны 7 верасня 2021 году на тры гады і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 342 (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 415 КК (Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Пальчэўскі мае псіхічнае захворванне.
У межах артыкула 342 КК Кірыла Пальчэўскага прызналі вінаватым у тым, што 13 верасня 2020 года ён з 13.59 да 19.20 прыняў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Згодна з абвінавачаннем, ён дзейнічаў з карыслівых памкненняў, а таксама па папярэдняй змове з групай асобаў: выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, рухаўся ў счэпцы, парушаў права прыстойных грамадзян на спакойнае жыццё.
Вызвалены вясной 2024 г.
Мужчыну з псіхічным захворваннем асудзілі да трох гадоў і аднаго месяца калоніі