Кірыл Канапацкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 лютага 1999
Дата затрымання: 10 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 красавіка 2024
Суддзя: Кніжонак-Максімава Галіна
Пракурор: Какорына Юлія
Кірыл Мікалаевіч Канапацкі — жыхар Мазыра, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
На судзе стала вядома, што таксама яго абвінавачваюць па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт ці пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). 23 лістапада 2021 г. у судзе Мазырскага раёна Кірыла прызналі вінаватым і прызначылі яму тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
Палітвязень адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2.
Выйшаў на волю 1 красавіка 2024 г.
Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі