Кірыл Давідзюк

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 красавіка 1999

Дата затрымання: 29 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 чэрвеня 2024

Суддзя: Дзяцук Ірына

Кірыл Давідзюк

Кірыл Русланавіч Давідзюк з Кобрына быў затрыманы 29 ліпеня 2022 года за тое, што зламаў дрэўка, на якім вісеў дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. На хлопца распачалі крымінальную справу паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу (Знявага дзяржаўных сімвалаў).

Кірыл утрымліваецца ў СІЗА-6.

3 кастрычніка 2022 г. на выязным пасяджэнні ў Кобрынскім РАУС адбыўся разгляд справы палітвязня. Вядома, што пракурор запатрабаваў за сарваны дзяржаўны сцяг 1 год і 6 месяцаў калоніі. Хлопец меў неадбытае пакаранне па папярэдняй судзімасці (паўтара года "хатняй хіміі"), і сумарна дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла 2 гады пазбаўлення волі. Менавіта такое пакаранне і прызначыла суддзя Ірына Дзяцук.

На пачатку лістапада 2022 г. палітвязня этапавалі з СІЗА-6 у бабруйскую калонію № 2.

Выйшаў на волю 15 чэрвеня 2024 г. 

23-гадовага палітвязня з Кобрына асудзілі на два гады калоніі за сарваны сцяг

Пасля затрымання Кірыла змясцілі ў Баранавіцкае СІЗА № 6. Судовае пасяджэнне мела выязны фармат на тэрыторыі Кобрынскага РАУСа і цягнулася адзін дзень.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»