Кірыл Ахрэмчык
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 23 верасня 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Капцэвіч Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Кірыла Андрэевіча Ахрэмчыка абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Таксама мужчыну паставілі ў віну знаходжанне ў счэпцы ў першых шэрагах пратэстоўцаў на вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску. Фотаздымкі з гэтым эпізодам сілавкі знайшлі ў адным з тэлеграм-каналаў.
У судзе Заводскага раёну Мінск 10 кастрычніка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла Кірылу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Пасля абвяшчэння прысуду Кірыла вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
3 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужчыну асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за стаянне ў счэпцы на мінскай акцыі пратэсту