Канстанцін Высочын
Былы палітвязень
Дата затрымання: 7 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Пратэсты Мінск
Канстанцін Высочын — крэатыўны дырэктар архітэктурнага бюро. Быў затрыманы ў красавіку 2022 года, як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, за тое, што «вырашыў у сацсетках хайпануць па тэме ўкраінскіх падзей».
Пасля даследавання тэлефона мужчыны сілавікі распачалі крымінальную справу па арт. 342 (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) — нібыта Высочын удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух.
Утрымліваўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1.
12 жніўня 2022 г. адбыўся разгляд справы: Канстанціна прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу. Палітвязня вызвалілі ў зале суда да накіравання ў ПУАТ.
Канстанцін пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.
23 снежня 2022 г. МУС уключыла яго ў "спіс экстрэмістаў".
Самым трудным для меня было видеть свой страх