Канстанцін Саламіюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 1983
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Скалковіч Марына
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Памілаванне / амністыя
Канстанцін Сяргеевіч Саламіюк затрыманы ў кастрычніку 2023 году паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і змешчаны пад варту ў СІЗА-7.
Праграміст з Брэста. Апошнім часам жыў у Польшчы. Затрыманы пасля прыезду ў Беларусь. 8 лістапада 2023 у блізкім да Берасцейскага ГУБАЗа тэлеграм-канале выйшла "пакаяннае відэа" з мужчынам, дзе ён казаў што затрыманы за "шматлікія абразлівыя каментары".
14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць Канстанціна. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч. Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі.
Паводле папярэдніх звестак, да суда мужчыну прад'яўлялі яшчэ і арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўнікоў улады), але з-за тэрмінаў даўнасці, якія выйшлі, гэты артыкул знялі. У выніку Канстанціна судзілі за некалькі інтэрнэт-каментароў. У іх, паводле версіі абвінавачвання, негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.
Брэсцкі абласны суд 23 красавіка 2024 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Андрэя Сіза.
З СІЗА № 7 Канстанціна этапавалі ў ПК № 17.
16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
Палітвязня асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку