Канстанцін Міхальцоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 лютага 1998

Дата затрымання: 17 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 лютага 2024

Суддзя: Кацуба Марына

Канстанцін Юр'евіч Міхальцоў — жыхар Рэчыцы, асуджаны на тры гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту.

У віну Міхальцову ставілася тое, што ён пасля галасавання на выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года выйшаў на плошчу ў Рэчыцы, а калі там пачалі без віны затрымліваць іншага хлопца, разам з групай людзей замінаў гэта рабіць. У прыватнасці, ён нібыта выходзіў на праезную частку вуліцы Чапаева і нібыта замінаў руху транспарту. Акрамя таго, яго вінавацілі ў гвалце датычна да міліцыянта з Рэчыцкага РАУС Дзмітрыя Гарая.

Суддзя Марына Кацуба пастанавіла прызнаць Міхальцова вінаватым у «злачынствах», прадугледжаных ч. 1 арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў) і ч. 1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса. Паводле першага абвінавачвання, яна пастанавіла зняволіць Міхальцова на паўтара года, паводле арт. 364 – на два гады калоніі, за негатыўную ацэнку Лукашэнкі — на адзін год у вязніцы. Марына Кацуба пастанавіла скласці вынесеныя тэрміны часткова і ў выніку вырашыла асудзіць Канстанціна Міхальцова да трох гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Утрымліваўся ў СІЗА-3. 

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбываў тэрмін у ПК № 15.

Вызваліўся 16 лютага 2024 г.

Вядома, што пасля вызвалення Канстанціна судзілі яшчэ раз, паводле ч. 2 арт. 25.11 КоАП (невыкананне без уважлівай прычыны асобай, якая адбыла пакаранне і знаходзіцца пад прафілактычным наглядам, абавязкаў па папярэднім паведамленні органам унутраных спраў аб змене месца жыхарства, аб выездзе па асабістых справах у іншую мясцовасць на тэрмін больш аднаго месяца або няяўка па выкліку без уважлівай прычыны). Пакаранне па гэтым артыкуле – штраф сумай да пяці базавых адзінак. Суд адбыўся ў Рэчыцы, справу разглядала Лунцэвіч Ю.А

У вымушанай эміграцыі.

"Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе паб’ем". Рэчыцкі нафтавік упершыню выйшаў на пратэсты і патрапіў ў калонію

Канстанцін распавёў "Вясне", як прамяняў ідэалагічную лекцыю на канцэрт любімага гурта, як у калоніі супрацоўнікі зневажаюць вязняў, як на судзе давялося вывучаць розніцу паміж "штуршком" і "ўдарам". Як канваіры забылі яго ў "стакане". А таксама пра тое, як хлопец стаў завадатарам пратэста ў калоніі.

Жыхара Рэчыцы зняволілі на тры гады за ўдзел у мірным пратэсце, штуршок міліцыянта і негатыўную ацэнку Лукашэнкі

22 верасня суд Рэчыцкага раёну прызнаў Канстанціна Міхальцова вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх яго абвінавацілі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»