Канстанцін Філіпаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 лютага 1985
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Справы: Справа Зельцэра
Канстанцін Станіслававіч Філіпаў быў затрыманы ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Канстанцін праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Знаходзіўся ў Следчай турме №8, у канцы снежня 2021 быў пераведзены ў СІЗА-1.
11 траўня 2022 г. Канстанціну змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.