Канстанцін Дудзікаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 чэрвеня 1987
Дата затрымання: 16 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 верасня 2021
Дата вызвалення: 24 верасня 2022
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Канстанцін Анатольевіч Дудзікаў асуджаны судом Быхаўскага раёна на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") паводле артыкулу аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
Адбываў пакаранне з 16 верасня 2021 года ў ПУАТ №36.
Праваабаронцам стала вядома, што 18 красавіка 2022 адбыўся яшчэ адзін суд, у выніку якога Канстанціну змянілі рэжым на пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Знаходзіўся ў СІЗА-1, 15 траўня 2022 г. быў пераведзены ў ПК № 1.
24 верасня 2022 г. Канстанцін выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну пакарання. За час зняволення палітвязень схуднеў на 26 кілаграмаў, у яго з’явіліся сур’ёзныя праблемы з зубамі.