Канстанцін Байсараў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 жніўня 1999
Дата затрымання: 1 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Лешчанка Андрэй
Пракурор: Ярошык Аляксей
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Канстанціну Уладзіміравічу Байсараву ў віну паставілі тое, што 27 лютага 2022 г., праз некалькі дзён пасля ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, хлопец зняў, як вайсковы самалёт пралятаў над тэрыторыяй Беларусі, і даслаў відэа ў чат-бот "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала.
Пазней гэты ролік быў размешчаны ў тым самым тэлеграм-канале. У выніку Канстанціна як аўтара відэа прыцягнулі да адказнасці і распачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК РБ (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
1 ліпеня 2022 г. суд Брэсцкай вобласці прызнаў Канстанціна Байсарава вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 361-4 КК, прысудзіўшы яму два гады зняволення ў калоніі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму. Судовае пасяджэнне ўзначаліў Андрэй Лешчанка, бок абвінавачвання падтрымліваў пракурор Аляксей Ярошык.
Абвінавачанага ўзялі пад варту ў зале суда і змясцілі ў СІЗА-7.
Адбываў пакаранне ў ПК № 1.
Выйшаў на волю вясной 2024 г.
Пінчук даслаў у "экстрэмісцкі" тэлеграм-канал відэа з ваенным самалётам — правялі "таемны суд" і пакаралі двума гадамі калоніі