Кацярына Ткачэнка
юрысконсульт
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1991
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Франсуа Пуантэ, сябар Нацыянальнай рады Швейцарыі
Кацярына Мікалаеўна Ткачэнка — юрысконсульт TUT.BY.
Кацярына скончыла юрфак БДУ. Да TUT.BY працавала ў буйной рэкламнай кампаніі. Знаёмыя называюць Кацярыну светлым і добрым чалавекам з добрым пачуццём гумару і выдатным слыхам. Калісьці яна скончыла музычную школу і цяпер грае на фартэпіяна.
Яна была затрымана 18 траўня ў рамках крымінальнай справы, пачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Праз некалькі дзён яе змясцілі пад хатні арышт.
У красавіку 2022 года стала вядома, што Кацярыне змянілі меру стрымання з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.
9 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч.
Алена Талкачова, Вольга Лойка і Кацярына Ткачэнка не з'явіліся на судовы працэс, бо з'ехалі за мяжу. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, крымінальная справа ў дачыненні да іх вылучана ў асобную судовую вытворчасць. Яны абвешчаныя ў вышук.
Сёння ў закрытым рэжыме пачынаецца суд па "справе TUT.ВY"
Что известно о задержанных сотрудниках TUT.BY? Рассказывают коллеги