Кацярына Макарэвіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1994
Дата затрымання: 20 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Віцебск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Карстэн Хонге, дэпутат дацкага парламента
Кацярына Юр'еўна Макарэвіч — галоўная бухгалтарка, была затрымана напрыканцы верасня 2021 года.
Кацярыне было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. КК 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Дзяўчыну змясцілі ў СІЗА.
У судзе Віцебскага раёна 25 красавіка 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы. 20 траўня суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў Кацярыну вінаватай і прызначыў ёй пакаранне: пазбаўленне волі тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
15 жніўня 2022 г. Кацярыну этапавалі з СІЗА-2 у гомельскую калонію № 4.
Выйшла на волю 20 жніўня 2024 г. па памілаванні.
Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам "віцебскіх перформансаў"
Ад двух да шасці гадоў калоніі: дзяржабвінавачванне запрасіла тэрміны для ўдзельнікаў "віцебскіх перформансаў"
Віцебск: у судзе за “экстрэмісцкія перформансы” дапыталі сведкаў і абвясцілі тайм-аут
У Віцебску працягваецца судовы працэс над удзельнікамі "экстрэмісцкіх перформансаў”
У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”