Кацярына Хулхачыева

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 24 траўня 1991

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 9 лютага 2023

Суддзя: Майко Ірына

Справы: Справа Зельцэра

Кацярына Канстанцінаўна Хулхачыева была затрымана 29 верасня 2021 года за каментары пасля гібелі Андрэя Зельцэра. Яе вінавацяць паводле арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Вядома, што Кацярына вучылася ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, адкуль яе завочна адлічылі ў студзені 2022 г. Яна мае маленькага сына.

На пачатку лютага 2023 г. палітзняволеную перавялі з СТ № 8 у мінскі СІЗА-1.

9 лютага 2023 г. у Мінскім абласным судзе Кацярыне прызначылі два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. З улікам часу, які палітзняволеная знаходзілася ў СІЗА, яе вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»