Кацярына Якаўлева
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1968
Дата затрымання: 29 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 12 ліпеня 2023
Суддзя: Целіца Лідзія
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Справы: Пратэсты Мінск
Кацярына Аляксандраўна Якаўлева — грамадзянка Расійскай Федэрацыі, супрацоўніца "Белагра". Была затрымана пасля вобшукаў у арганізацыі 29 верасня 2022 года. Кацярыну змясцілі ў СІЗА-1 паводле абвінавачвання ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
26 студзеня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёну Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай. 30 студзеня 2023 года Кацярыну асудзілі да аднаго года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
12 ліпеня 2023 г. палітзняволеная выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Адразу пасля вызвалення з калоніі яе дэпартавалі ў Расію. Калі яе вывелі з варот калоніі, яна толькі на некалькі хвілін змагла ўбачыцца з дачкой і сяброўкай і дамовіцца аб далейшай сустрэчы.
Былую супрацоўніцу "Белагра" асудзілі за ўдзел у пратэстах на год калоніі