Кацярына Еўдакімава
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 1 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кацэр Сяргей
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Кацярына Уладзіміраўна Еўдакімава з Мінску мае траіх непоўнагадовых дзяцей. Супраць яе і мужа Антона Маслыкі ўзбуджана крымінальная справа аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Мужа змясцілі пад варту, Кацярыне абралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.
Пракурор прасіў для абаіх год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
Суддзя Сяргей Кацэр 14 кастрычніка 2022 г. прызнаў палітзняволеных мужа з жонкай вінаватымі і прысудзіў Антону паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Кацярыне — тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
У вымушанай эміграцыі.
Асудзілі сям'ю палітзняволеных за ўдзел у акцыях пратэсту: мужу — калонію, а жонцы — "хатнюю хімію"