Антон Маслыка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1990
Дата затрымання: 29 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023
Суддзя: Кацэр Сяргей
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Антон Віктаравіч Маслыка быў затрыманы 29 чэрвеня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗ. Яго змясцілі на Акрэсціна і абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Да суду палітвязня змясцілі ў СІЗА-1.
Вядома, што Антона затрымалі разам з жонкай за здымак з марша 2020 года. У сям'і гадуюць траіх дзяцей.
Справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пракурор прасіў для абаіх год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
Суддзя Сяргей Кацэр 14 кастрычніка 2022 г. прызнаў палітзняволеных мужа з жонкай вінаватымі і прысудзіў Антону паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Кацярыне — тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
23 снежня ў Мінскім гарадскім судзе разглядалі апеляцыйную скаргу: прысуд Антону пакінулі без зменаў.
У сярэдзіне студзеня 2023. Антона этапавалі ў ПК № 3 (Віцьба).
20 кастрычніка 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
Асудзілі сям'ю палітзняволеных за ўдзел у акцыях пратэсту: мужу — калонію, а жонцы — "хатнюю хімію"