Кацярына Джыг
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 ліпеня 1971
Дата затрымання: 8 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бачышча Алена
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Дэвід Лега, шведскі дэпутат Еўрапейскага парламента (Kristdemokraterna), сябра падкамітэту па правах чалавека
Кацярына Анатольеўна Джыг была затрыманая за каментары ў сацсетках. У Кацярыны 4 дзяцей, адзін з іх непаўналетніх, старэйшая дачка з інваліднасцю 2 групы.
Асуджаная па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 26 і 27 ліпеня 2023 г. у Мінскім абласным судзе справу разгледзела суддзя Алена Бачышча.
Прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пасля апеляцыі 24 лістапада ён набыў моц. Кацярына адбывае пакаранне, з СІЗА-1 пераведзеная ў ПК-4.
1 снежня 2023 г. МУС дадала Кацярыну ў "спіс экстрэмістаў".
5 снежня 2023 г. КДБ дадаў Кацярыну ў "спіс тэрарыстаў".