Кацярына Глінская
супрацоўніца EPAM
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1987
Дата затрымання: 22 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 красавіка 2024
Суддзя: Дзядкова Наталля
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Справы: Пратэсты Мінск
Кацярына Уладзіміраўна Глінская — супрацоўніца EPAM, грамадзянка Расійскай Федэрацыі, была затрыманая разам з сястрой Юліяй Глінскай 22 ліпеня 2022 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіКа.
Сілавікі апублікавалі відэа, дзе яна нібыта прызнаецца ва ўдзеле ў пратэстах і перакрыцці руху транспарту.
Суд Партызанскага раёна Мінска 14 кастрычніка 2022 г. прызнаў палітзняволеную вінаватай і пакараў яе пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве Кацярыну перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.
27 студзеня 2023 г. МУС уключыла палітзняволеную ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
На пачатку лютага 2023 г. Кацярыну этапавалі ў жаночую гомельскую калонію № 4.
Выйшла на волю ў пачатку красавіка 2024 г.
Супрацоўніца EPAM вярнулася ў Беларусь і патрапіла ў калонію на два гады