Юрый Бельскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 лютага 1966
Дата затрымання: 7 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 студзеня 2023
Суддзя: Осіпава Алеся
Справы: Пратэсты Гомель
Юрыя Аляксеевіча Бельскага прызналі вінаватым 25 красавіка 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, Юрый на пачатку 2023 г. мусіў выйсці на волю.
Траіх гамельчукоў асудзілі да паўтара года калоніі кожнага