Юрый Вяршук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 лютага 1972
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 кастрычніка 2021
Дата вызвалення: 5 студзеня 2022
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Пракурор: Самафалаў Дзяніс
Юрый Вяршук — жыхар Гомеля, асуджаны ў ліпені 2021 года за каментар на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Вершука прызналі вінаватым у тым, што 16 жніўня ён пакінуў зневажальны каментар пад відэа, на якім старшыня Гомельскага аблвыканкама Салавей адказвае на пытанні грамадзян. Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 36.
З 5 студзеня 2022 знаходзіцца на "хатняй хіміі" паводле памілавання.
Напісаў каментар — абразіў старшыню