Юрый Вінічук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1981

Дата затрымання: 29 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 28 снежня 2022

Суддзя: Главацкі Павел

Пракурор: Шастачук Наталля

Юрый Мікалаевіч Вінічук атрымаў год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Паводле абвінавачвання, днём 3 верасня 2020 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, Юры Вінічук пазваніў па нумары 102 і пры размове з аператарам у абразлівай форме выказаўся ў адрас Лукашэнкі. Ён жа ў гэты дзень у ходзе размовы з супрацоўнікамі Брэсцкага АУС у абразлівай форме зноў выказаўся ў адрас прэзідэнта ненарматыўнай лексікай. 

З 29 чэрвеня 2021 г. адбывае пакаранне ў ПУАТ № 48.

Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі", яму прызначылі сем сутак арышту паводле адміністрацыйнага пратаколу.

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 28 снежня 2022 г. выйшаў на волю.

22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"

Раніцай у нядзелю, 30 кастрычніка, адразу ў некалькі папраўчых установаў прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Асуджаных выклікалі на допыты, праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, а потым некаторых затрымлівалі. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум дзевяць чалавек ужо асудзілі па адміністрацыйных пратаколах да арышту, яшчэ дзве жанчыны чакаюць суд. Сілавікі пагражалі палітвязням не толькі адміністрацыйнымі справамі, але і крымінальнымі.

Паўтара года "хіміі" за абразу Лукашэнкі. Пры затрыманні мужчыну зламалі рэбры і сківіцу

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»