Юрый Самусевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 красавіка 1988

Дата затрымання: 2 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 1 год і 3 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 красавіка 2021

Дата вызвалення: 28 траўня 2022

Юрый Самусевіч — жыхар Салігорска, асуджаны 2 красавіка 2021 года па ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 179 Крымінальнага кодэксу (Замах на незаконны збор звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды).

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічынь у суме 5 800 рублёў.

Юрый быў узяты пад варту ў зале суда.

Судом Слуцкага раёна пастаноўлены прысуд па крымінальнай справе аб замаху на незаконны збор звестак аб прыватным жыцці суддзі і іншых асобаў, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.

Пасля ўнесеных зменаў у Крымінальны кодэкс справа Юрыя Самусевіча была перагледжаная: мужчыну асудзілі да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі па арт. 203-1 КК.

Юрый цалкам адбыў пакаранне і 28 траўня 2022 года выйшаў на волю з ПК № 22.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»