Юрый Хрысталюбаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 сакавіка 1994

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Справы: Пратэсты Мінск

Юрый Аляксеевіч Хрысталюбаў — былы студэнт ЕГУ, быў затрыманы ў кастрычніку 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак, а пасля прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і змясцілі ў СІЗА-1.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 лютага 2023 г. Юльяна Шчэрба прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хлопца вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Былога студэнта ЕГУ асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах

Паводле сілавікоў, хлопец нібы ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту. Таксама яны сцвярджалі, што з Юрыем у 2020 годзе нібыта звязваліся спецслужбы Літвы і прапаноўвалі грошы за ўдзел у пратэстах.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»