Юрый Каракін

Дата нараджэння: 6 красавіка 1949

Дата затрымання: 15 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емяльянчанка Вольга

Юрый Дзмітрыевіч Каракін — бацька музыкантаў гурта Litesound, палітзняволеных Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных.

У кастрычніку 2022-га затрымалі ўсю сям'ю Каракіных: братоў-музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра, іх маці Вольгу і бацьку Юрыя. Раней паведамлялася толькі пра затрыманне братоў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, падчас ператрусу сілавікі разграмілі дом сям'і.

На ўсіх затрыманых завялі крымінальныя справы паводле арт. 342 КК «Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных нядзельных маршаў 2020-га.

У ІЧУ ў Юрыя Каракіна адбыўся інсульт.

Разгляд справы сям'і Каракіных распачнецца 10 сакавіка 2023 г. у судзе Савецкага раёна Мінска. Вядома, што цяпер братоў і іх бацькоў таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»