Юрый Гладчук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 красавіка 1989
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Групы: Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Юрый Аляксандравіч Гладчук — рэдактар спецпраектаў аўтамабільнага партала "Аўтабізнэс". Быў затрыманы 16 чэрвеня 2022 года пасля вобшукаў. Пазней стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 5 снежня 2022 года агучылі прысуд Юрыю Гладчуку — два з паловай гады зняволення ў калоніі.
Палітвязня этапавалі ў наваполацкую ПК № 1 у канцы сакавіка 2023 г.
Выйшаў на волю летам 2024 г.
Рэдактара ABW.by Юрыя Гладчука асудзілі да 2,5 года калоніі