Юрый Джэнжэра
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 снежня 1989
Дата затрымання: 9 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Фядчук Таццяна
Групы: Спартсмены
Юрый Ігаравіч Джэнжэра з Фаніпаля быў затрыманы ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго абвінавачваюць у тым, што ў 2020 годзе перакрываў рух транспарту ў Фаніпалі — а менавіта ішоў па дарозе падчас акцыі пратэсту.
Юрый прафесійна займаецца міні-футболам, мае спартовы досвед больш за 20 гадоў. Раней граў за дзяржынскі клуб "Лівадыя", выступаў на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, восем гадоў быў капітанам футбольнай каманды. Таксама Юрый у Фаніпалі займаўся пасажырскімі перавозкамі. Мужчына мае дваіх дзяцей.
У судзе Дзяржынскага раёну 9 лютага 2023 г. Юрыя Джэнжэру прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла яму два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Мужчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Спартоўца з Фаніпаля асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
"Хапуны", прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў "здацца" ў мясцовым чаце: што вядома пра "фаніпальскую справу" за падзеі 2020 года