Юрый Бялькевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 траўня 1996

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 снежня 2024

Суддзя: Мурашка Кацярына, Царык Вольга

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Мінск

Юрый Аляксандравіч Бялькевіч быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 11 студзеня 2024 года справу разгледзела суддзя Кацярына Мурашка.

19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Юрыя. Старшыня судовай камісіі Тамара Унукевіч.

29 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд Партызанскага раёна г. Мінска 3 снежня 2024 года разгледзіць супраць Юрыя новую крымінальную справу, на гэты раз за тое, што ён нібыта абразіў Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 КК) Справу будзе разглядаць суддзя Царык Вольга.

Пачаў адбываць пакаранне ў ПК № 15.

Адрас утрымання: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»