Юлія Есіс

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 ліпеня 1995

Дата затрымання: 31 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 лістапада 2022

Справы: Пратэсты Мінск

Юлія Андрэеўна Есіс (ранейшае прозвішча — Каценя) была затрымана 31 сакавіка 2022 года. Спачатку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а пасля перазатрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і перавялі ў СІЗА-1.

20 ліпеня 2022 г. палітзняволеную асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і вызвалілі ў зале суда.

Юлія адбывала пакаранне ў віцебскай ПУАТ № 10.

16 сакавіка 2023 г. адбыўся суд па справе Юліі. Алена Грабянчук пастанавіла прызначыць Юліі пакаранне без накіравання ў ПУАТ ("хатнюю хімію").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»