Юлія Тарасевіч

Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1966

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Сяргея Аляксандравіча і Юлію Валянцінаўну Тарасевіч абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Іх апазналі па фотаздымках і да суда змясцілі ў СІЗА №1.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 1 жніўня 2023 года мужу і жонцы Тарасевічам прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады кожнага. Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Зараз у СІЗА Мінска знаходзіцца іх дачка, палітзняволеная Дар’я Тарасевіч, якую затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 ліпеня 2020 года.

25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі мужа і жонку Тарасевічаў, суд чакае іх дачку

У судзе Ленінскага раёна Мінска 1 жніўня 2023 года вынесены прысуд сямейнай пары Сяргею і Юліі Тарасевіч. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»