Дар'я Тарасевіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 3 лютага 1990

Дата затрымання: 9 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Справы: Пратэсты Мінск

Дар'ю Сяргееўну Тарасевіч затрымалі ў ліпені 2023 году паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

29 верасня 2023 года суддзя суда Першамайскага раёна Наталля Дзядкова асудзіла Дар'ю на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Дар’ю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, а таксама ў выхадзе на праезную частку праспекта Незалежнасці і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Палітзняволеная цалкам прызнала віну. Яе апазналі ў тым ліку па фотаздымках у Instagram.

Да суда Дар’я ўтрымлівалася пад вартай. Пасля абвяшчэння выраку яе вызвалілі ў судовай зале.

20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Дар'ю ў "спіс экстрэмістаў". 

Палітзняволеную асудзілі па сямі эпізодах "народнага" артыкула на тры гады "хатняй хіміі"

Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Дар’і тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»