Юлія Касцючэнка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 жніўня 1995
Дата затрымання: 22 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 2 снежня 2023
Суддзя: Прадун Ірына
Суд Рагачоўскага раёна палічыў, што сяльчанка Юлія Віктараўна Касцючэнка на сваёй агульнадаступнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымліваюць абразу ў адрас прэзідэнта». Прысуд у 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона вынесла 22 сакавіка 2023 года суддзя Прадун Ірына Васільеўна. Справа разглядалася паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса – «Абраза Лукашэнкі».
Па некаторых звестках адбывае пакаранне ў ПК № 4. Але ў міліцэйскім відэа сцвярджаецца, што Юлія была пакараная "хатняй хіміяй" і нядаўна была перазатрымана.
2 снежня 2023 г. Юлія выйшла на волю з папраўчай калоніі.
У Рагачове зноў прысуд за «абразу прэзідэнта»